Эўрагол стартаваў
10.02.2009 Ліпіч Віталій 0
Цягам 6 дзён міжнароднага моладзевага абмену ўдзельнікі будуць навучацца ўрокам украінскай мовы, развучваць традыцыйныя танцы, смакаваць нацыянальную кухню ды атрымліваць асалоду адпачынкам у Карпатах. Маладзёны не толькі будуць даведвацца пра Ўкраіну, але й дзяліцца сваёю культураю падчас міжкультурных інтэграцыйных вечароў.
Зь першага дня абмену ўдзельнікі падзяліліся на 5 групаў, у якіх яны будуць працаваць на працягу ўсяго абмену. Кожная група мае сваё асобное заданьне. Напрыклад, міжнародная група працуе над стварэньнем відэадаведніка па Львове, іншая каманда стварае кароткае прамацыйнае відэа пра горад, а яшчэ адна група моладзі робіць вулічнае інтервію. Каманда маладых фатографаў пачала прыгатаўленьне да фотавыставы пад назвай "Львоў адкрыты для сьвету".
Група PR дакумэнтуе падзеі моладзевага абмену і стварае бюлетэнь праекту. Удзельнікі групы таксама працуюць над актуалізацыяй эксклюзіўнай сэкцыі парталу Эўраміксбуг. Пазнаёміцца з матэрыяламі можна тут:
Comments





