Pomin nawigacje

Галоўная \ Эўрапейскі цэнтр \ Гісторыя еўрапейскае інтэграцыі

Гісторыя еўрапейскае інтэграцыі

Тут вы знойдзеце храналогію еўрапейскай інтэграцыі, а таксама самыя важныя даты крокаў Польшчы да Еўрапейскага Саюзу.

Еўрапейская інтэграцыя

май 1948 г. – Еўрапейскі кангрэс у Гаазе, прыняццё Палітычнай дэларацыі, што заклікала да аб’яднання еўрапейскіх дзяржаў.

5 мая 1949 г. – стварэнне Рады Еўропы (Council of Europe), мэтай якой было ўзмацненне і развіццё дэмакратыі, абарона правоў чалавека, справядлівае вырашэнне грамадскіх праблем і падтрымка еўрапейскай культурнай самасвядомасці.

18 красавіка 1951 г. – падпісанне «Парыскага трактату», які ствараў Еўрапейскую супольнасць вугля і сталі – ЕСВС (European Coal and Steel Community – ESCC) і рабіў магчымым праводзіць міжнародны кантроль у двух найважнейшых галінах гаспадаркі краін-заснавальніц (Бельгія, Францыя, Галандыя, Люксембург, Германія і Італія).

чэрвень 1955 г. – Канферэнцыя ў Месіне, стварэнне міжнароднага камітэту пад кіраўніцтвам Поля Генры Шпаака – бельгійскага міністра замежных спраў, з мэтай падрыхтоўкі прапазіцыі пашырэння працэсу інтэграцыі. Рапарт камітэту прывёў да падпісання ў 1957 г. двух Рымскіх трактатаў.

25 сакавіка 1957 г. – падпісанне двух Рымскіх трактатаў:
стварэнне Еўрапейскай эканамічнай супольнасці ЕЭС (European Economic Community EEC), што мае на мэце стварэнне мытнага саюзу, а пазней агульнага рынку тавараў, паслуг, працоўнай сілы і капіталу.

У 1992 годзе згодна Маастрыхтскаму трактату назва ЕЭС была замененая на Еўрапейскі Саюз ЕС (European Community – EC), створаная Еўрапейская супольнасць па атамнай энэргіі (European Atomic Energy Community - EURATOM), якая мела на мэце сумесны кантроль над атамнай прамысловасцю Еўропы, што выкарыстоўвалася выключна ў мірных мэтах.
Абодва трактаты падпісалі шэсць дзяржаваў-заснавальніц ЕСВС, а дзейнічаць яны пачалі з 1 студзеня 1958 г. У адрозненне ад вызначанага 50-гадовага тэрміну існавання ЕСВС, час дзеяння ЕЭС і Еўраатама вызначаны ня быў.

8 красавіка 1965 г. – Трактат аб аб’яднанні, ці заканчэнне працэсу яднання органаў супольнасці, што цягнуўся з сярэдзіны пяцідзесятых гадоў. Была зменена назва Еўрапейскага парламенцкага аб’яднання (створанага на падставе Парыскага трактату) на Еўрапейскі парламент, Савет Міністраў зрабіўся органам усіх трох супольнасцяў, быў створаны Камітэт пастаянных прадстаўнікоў.

1 студзеня 1973 г. – уступленне ў Еўрапейскія супольнасці Вялікабрытаніі (пасля няўдалых спроб у 1961 і 1967 гадах), Даніі і Галандыі.

1 студзеня 1981 г. – уступленне ў Еўрапейскія супольнасці Грэцыі.

1 студзеня 1986 г. – прыяднанне да Еўрапейскіх супольнасцяў Іспаніі і Партугаліі.

28 лютага 1986 г. – падпісанне ў Гаазе Дагавору аб адзінай Еўропе (Single European Act), які быў рэакцыяй на гаспадарчы крызіс канца 70-х гадоў. Рымскія трактаты былі змененыя – была распрацаваная праграма стварэння да 1993 г. адзінага, вольнага ўнутранага рынку, павялічаны паўнамоцтвы Еўрапейскага парламенту, а таксама быў пашыраны трактат аб ЕЭС на артыкул аб супрацоўніцтве ў галіне грамадскай палітыкі, аховы навакольнага асяроддзя і навуковых даследаванняў.

1988 г. – студзеньская прамова прэм’ер-міністра Францыі Баладзюра з прапановай стварэння Гаспадарчага і валютнага саюзу, а таксама лютаўская прамова міністра замежных спраў Германіі з канцэпцыяй стварэння еўрапейскай валютнай прасторы; у чэрвені быў створаны спецыяльны камітэт Жака Дэлора з мэтай разгляду абодвух гэтых праектаў.

чэрвень 1989 г. – сустрэча на вышэйшым узроўні ў Мадрыдзе, прыняцце рапарту камісіі (рапарт Дэлора), у якім вызначаны рэкамендацыі трохступеньчатага стварэння гаспадарчага і валютнага саюзу.

І. 1 ліпеня 1990 – 31 снежня 1993,
ІІ. 1 студзеня 1994 – 31 снежня 1998,
ІІІ. 1 студзеня 1999 – 1 студзеня 2002.

7 лютага 1992 г. – падпісанне ў Маастрыхце Трактату аб Еўрапейскім Саюзе, што стала пачаткам Еўрасаюзу.

1 студзеня 1995 г. – Аўстрыя, Фінляндыя і Швецыя далучаюцца да дванаццаці дзяржаў-членаў.

17 чэрвеня 1997 г. – парафіраванне Амстэрдамскага трактату, у якім гаворыцца аб асноватворных правах грамадзян, паступовым стварэнні зоны свабоды, бяспекі і справядлівасці, маюцца палажэнні аб супрацоўніцтве паліцыі і судоў па крымінальных справах, і які таксама ўводзіць новыя правілы наконт працаўладкавання, сацыяльнай палітыкі, аховы навакольнага асяроддзя, здароўя і спажыўцоў. Трактат гэты закрануў таксама тэму еўрапейскага грамадзянства, пытанні, звязаныя з ІІ філарам ЕС, і «цеснага супрацоўніцтва».

26 лютага 2001 г. – падпісанне ў Ніцы трактату, які, паміж іншым, устанавіў новую колькасць членаў Еўрапейскай камісіі, правілы падзелу галасоў ў Радзе пасля далучэння да ЕС чарговых дзяржаў.

12-13 снежня 2002 г. – сустрэча ў вярхах у Капенгагене – запрашэнне дзесяці новых дзяржаў да членства ў Еўрапейскім Саюзе.

2003 – праца Еўрапейскага канвенту над напісаннем і прыняццем Трактату, што вызначае Канстытуцыю для Еўропы.

1 мая 2004 г. – пашырэнне Еўрапейскага Саюзу на дзесяць новых членаў – Польшчу, Чэхію, Славакію, Літву, Латвію, Эстонію, Мальту, Кіпр, Славенію і Венгрыю. Цяпец Еўрапейскі Саюз налічвае 25 дзяржаў.
13 чэрвеня 2004 г. – выбары ў Еўрапейскі парламент, перамога.