Эўрапейскі Дом Сустрэч-Фонд Новы Стаў
Мы працуем на рэч грамадзянскай супольнасці і міжнароднай салідарнасці.
Эўрапейскі Дом Сустрэч-Фонд Новы Стаў заснаваны ў 1993 годзе. Фонд падтрымлівае грамадскія ініцыятывы, якія маюць за мэту будаванне грамадзянскай супольнасці, супрацоўніцтва і салідарнасці паміж народамі. Актыўна падтрымлівае інтэграцыю Польшчы з Еўразвязам. Стварае вобраз Любліна і Любліншчыны як месца суіснавання розных культур і народаў.
У сваёй дзейнасці Фонд кіруецца хрыціянскімі каштоўнасцямі. Сродкамі адукацыі ўсіх пакаленняў спрыяе паглыбленню ідэй дэмакратыі, грамадскага самакіравання, рынкавай гаспадаркі, міжнароднай салідарнасці, а таксама паглыбленню міжкультурнага дыялогу.
Мэты Фонду:
- папулярызацыя грамадскіх роляў
- мабілізацыя грамадзян, асабліва молодзі, да грамадскай актыўнасці, да адказнасці за ўласныя супольнасці
- падтрымка ўстаноў, якія дзейнічаюць з мэтай развіцця лакальнага рынку працы
- папулярызацыя ідэі грамадзтва , якое грунтуецца на ведах і карыстаецца сучаснымі прыладамі і мульцімедыйнымі тэхнікамі
- дзейнасць у імя свядомага і эфектыўнага ўдзелу Польшчы ў Еўразвязе
- падтрымка намаганняў дзяржаў Усходняй Эўропы ў будаванні дэмакратыі і стварэнні грамадзянскай супольнасці
Дзейнасць Фонду грунтуецца перад усім на актыўнасці валанцёраў, для якіх створаныя магчымасці ажыццяўлення ўласных ідэй і праэктаў.
"Запрашаем усіх, хто мае падобныя мэты, да супрацоўніутва. Мы імкнемся, каб ніхто ў нашай арганізацыі не пачуў сябе няёмка, каб наша асяроддзе было прыемным для кожнага, хто хоча прыняць удзел у рэалізацыі ініцыятыў па развіцці грамадзянскай супольнасці, салідарнасці і міжнароднга супрацоўніцтва".
Томаш Ружняк
Кіраўнік Эўрапейскага Дому Сустрэч-Фонду Новы Стаў
Мы з'яўляемся сузаснавальнікамі і актыўнымі ўдзельнікамі Пагаднення Моладзі Эўрарэгіёну “Буг”. Адначасова Фонд з'яўляецца цэнтральнай адзінкай Польска-Нямецкага Супрацоўніцтва Моладзі, а таксама чальцом Аб'яднання Хрысціянскіх Спраў Выхавання.
Дзейнасць Фонду грунтуецца перад усім на актыўнасці валанцёраў, для якіх створаныя магчымасці ажыццяўлення ўласных ідэй і праэктаў.
Фонд мае ўасны канферэнцыйны цэнтр у Насутове (18 км ад Любліна), дзе адбываецца большасць мерапрыемстваў і праграм.
КАНТАКТЫ:
Эўрапейскі Дом Сустрэч-Фонд Новы Стаў
ул.3 Мая18/3A
20-078 Люблін тэл. +48 81 534 61 91
факс +48 81 534 61 92
eds@eds-fundacja.pl
