У гэтым разделе сабрана інфармацыя аб грамадскіх арганізацыях дзейнічаючых у Люблінскай, Валынскай і Берасцейскай вабласцях. Запрашаем усіх, хто зацікаўлен у кантактаванні з намі запоўніць прадстаўленную форму.
Гэта патрэбна дзеля таго, каб стварыць базу арганізацый дзейнічаючых у нашым рэгіёне. Гэта будзе спрыяць пошуку новых кантактаў і ажыццяўленню новых еўрарэгіянальных праектаў.
Poznaj ciekawe organizacje z Polski, Białorusi i Ukrainy.
Запоўніўшы прыведзены фармуляр-заяўку, вы можаце папрасіць змясціць інфармацыю аб вашай арганізацыі на нашым сэрверы. Давайце разам створым базу дадзеных еўрарэгіянальных арганізацый.
Мы працуем на рэч грамадзянскай супольнасці і міжнароднай салідарнасці.
Эўрапейскі Дом Сустрэч-Фонд Новы Стаў заснаваны ў 1993 годзе. Фонд падтрымлівае грамадскія ініцыятывы, якія маюць за мэту будаванне грамадзянскай супольнасці, супрацоўніцтва і салідарнасці паміж народамі. Актыўна падтрымлівае інтэграцыю Польшчы з Еўразвязам. Стварае вобраз Любліна і Любліншчыны як месца суіснавання розных культур і народаў.
Берасцейскае абласное моладзевае грамадскае аб'яднанне Даследча-аналітычны клуб "Дзедзіч" утворана ў лістападзе 1999 г. студэнтамі БрДУ. Ідэя стварэння падобнай арганізацыі вітала ва ўніверсітэце даўно, але канчатковае ўвасабленне атрымала пад уплывам падзей 17 кастрычніка 1999г. у Менску ("Марш Свабоды-1").
Nasza Sprawa