Ёсьць такія словы, якія зьмяняюць сьвет. Ёсьць такія словы, якія могуць надаць людзям натхненьне й надзею, веру й салідарнасьць. Гэта словы, якія слухаюць мільёны людзей. Словы ўсеагульныя, ключавыя словы. Словы, якія будуць заўсёды актуальнымі й застануцца ў нашай агульнай памяці.
Ёсьць такое пакаленьне. Пакаленьне людзей, якім выпала жыць у час, калі Славянін узначаліў Сьвяты Прэстол. Пакаленьне, якое выхавана на яго вучэньні. Пакаленьне, адноўленае ягонымі словамі.
Гэта мы, людзі гэтай эпохі, павінны ўзяць на сябе адказнасьць за гэтыя словы, за гэтае навучэньне і данесьці ўсё гэта да будучых пакаленьняў. Гэта мы, нашым жыцьцём і нашымі ўчынкамі мусім паказаць, што мы былі годны слухаць іх.
Hymn "Nie lękajcie się" został skomponowany na majowe spotkanie młodzieży z Ojcem Świętym Benedyktem XVI w Krakowie. Autorem słów i melodii jest młody kompozytor Piotr Pałka.
Nie_lękajcie_się.mp3 6,55 MB
Яшчэ доўга ісці да сапраўднага аб’яднання еўрапейскага кантыненту. Не будзе адзінай Еўропы, пакуль не будзе ў ёй адзінства духу.
І таму дазвольце перад тым, як паеду, я пагляджу яшчэ адсюль на Кракаў, на той Кракаў, у якім кожны камень і кожная цэгла мне дарагія – і пагляджу адсюль на Польшчу…