Youth4Media на Украіне
На мяжы восені і зімы заходнія гарады Украіны Львоў і Луцк прынімалі ў сябе міжнародныя праекты. Гэта былі астатнія праекты, рэалізаваныя праз Асацыацыю „Youth4Media” у 2007 року.
З 26 лістапада па 3 снежня ва Львове адбыўся семінар пад назвай „We are the voice of Europe!”. Арганізатарам семінару выступіла моладзевая грамадская арганізацыя „European Dialogue”, у госці да якой прыехала моладзь з Нямеччыны („Benohaus”, Мюнстэр), Польшы (Fundacja Nowy Staw, Люблін), Беларусі („Dzedzich”, Берасце), Францыі („Labomedia”, Арлеан) і Грузіі („Ertoba”, Тбілісі).
Традыцыйна, удзельнікі праекту працавалі ў некалькіх групах. Найвялікшая па складу група, так званая „семінарская”, працавала на тэму адносін Украіны і Эўразвязу. Маладыя людзі сустракаліся з экспертамі ў галіне палітыкі, журналістыкі, мас-медыа, дыскутавалі, праводзілі дэбаты ў адным з універсітэтаў Львова. Удзельнікі яшчэ адной групы працавалі над стварэннем інтэрнэт-блога, які адлюстроўваў падзеі праекта, а таксама некаторыя асаблівасці жыцця ўкраінцаў (блог даступны пад адрэсай http://community.livejournal.com/youth4media).
Две астатнія групы здымалі фільмы: першая – пра Львоў як мультыкультурны горад, другая – пра стаўленне жыхароў Львова да Эўразвязу. Хутка гэтыя фільмы можна будзе пабачыць на ngotv.eu.
Напрыканцы семінару адбылася прэс-канферэнцыя з мясцовымі журналістамі, пасля чаго ўдзельнікі праекту накіраваліся ў Луцк, дзе 4 снежня мела адбыцца рэгіянальная беларуска-уркаінская канферэнцыя ў рамках праекту „Free Media Bridges From East to West”.
Партнэрамі гэтага праекту, апроч вышэйназваных арганізацый з Мюнстэра, Любліна, Берасця, Арлеана і Тбілісі, з'яўляецца луцкая арганізыцыя „Nasha Sprava”, якая і выступіла арганізатарам канферэнцыі.
Асноўнай мэтай канферэнцыі было інфармаванне прадстаўнікоў украінскіх і беларускіх грамадскіх арганізацый пра праект „Free Media Bridges From East to West”, платформу Youth4Media, якая гэты праект рэалізуе і якім кіруе, штомесячны інтэрнэт-часопіс „Prioritaire!” і грамадскае тэлебачанне ngotv, якія ствараюцца ў рамках гэтага праекту, а таксама пра праграму „Youth in Action” Еўрапейскай камісіі, якая робіць магчымым рэалізацыю гэтага праекту, а таксама шматлікіх іншых.
Сама канферэнцыя праходзіла ў Луцкім універсітэце, пасля чаго, увечары, у Радзе горада, актывістамі ngotv быў зарганізаваны live stream (прамы этэр) на старонку ngotv.eu са спецыяльным паўгадзінным выпускам інтэрнэт-часопіса „Prioritaire!”
